Усе навіны

Джокавічу адмовілі ва ўездзе ў ЗША – ён прапусціць «Мастэрсы» у Маямі і Індыян-Уэлс

4 сакавіка 2023, 11:48

Амерыканскі сенатар Рык Скот паведаміў, што ўлады ЗША не далі дазволу на ўезд у краіну ў сакавіку першай ракетцы свету Новаку Джокавічу.

Тэнісіст прасіў, каб яму зрабілі выключэнне і дазволілі патрапіць у краіну без прышчэпкі ад каранавіруса.

«Джо Байдэн абавязаны цяпер гэта выправіць, даць выключэнне і дазволіць Джокавічу выступіць у Штатах», – напісаў Скот.

Улады ЗША працягнулі забарону на ўезд непрышчэпленых замежнікаў да 11 траўня.

Серб прапусціць «Мастэрсы» ў Маямі і Індыян-Уэлс, якія пройдуць з 19 сакавіка па 2 красавіка і з 6 па 19 сакавіка адпаведна.