Усе навіны

Украінскі тэнісісткі правялі анлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам WTA. Адно з пытанняў абмеркавання – бяздзеянне арганізацыі ў барацьбе з расійскай прапагандай

7 красавіка 2023, 22:19

Украінскія тэнісісткі Эліна Світаліна, Марта Касцюк і Леся Цурэнка на мінулым тыдні правялі анлайн-сустрэчу з кіраўніцтвам WTA.

У ёй прынялі ўдзел кіраўнік WTA Стыў Сайман, Ванэса Уэб, Ганна Урэг, Крысці Ан, Брэндон Берк і член Савета гульцоў WTA Слоан Стывенс.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні парушэння правоў украінцаў, адсутнасць дзеянняў з боку WTA па прапагандзе і падтрымцы ваеннай агрэсіі супраць Украіны ў туры і прадухіленні неэтычных паводзінаў супрацоўнікаў WTA.