Усе навіны

Iспанская тэнiсiстка Бадоса: «Сабаленка і Азаранка супраць вайны. Яны не вінаватыя, што нарадзіліся ў Беларусі»

14 красавіка 2023, 18:30

Iспанская тэнiсiстка Бадоса, былая другая ракетка свету Паўла Бадоса лічыць, што беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка выступаюць супраць вайны.

– Ваша лепшая сяброўка Сабаленка – беларуска. Як яна перажывае вайну ва Украіне?

– Пражыла гэта блізка з ёй і з Азаранка. Яны не вінаватыя, што нарадзіліся там, дзе нарадзiлiся. Яны супраць вайны. Але гэта цяжкая сітуацыя і для ўкраінцаў.

Цяжка выказаць меркаванне, таму што немагчыма паставіць сябе на месца таго ці іншага. Палітыку і спорт нельга змешваць, хоць гэта складана, – сказала Бадоса.