Усе навіны

Сабаленка трэці год запар выйшла ў паўфінал у Штутгарт, у 1/4 фіналу беларуска адыграла ў Бадосы сэт і брэйк

21 красавіка 2023, 16:40

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA у Штутгарце. Сабаленка абыграла Паўлу Бадосу (4:6, 6:4, 6:4). У другім сэце беларуска прайгравала 2:4, аднак затым выйграла сем геймаў запар.

Такім чынам, Сабаленка выйшла ў паўфінал у Штутгарце трэці год запар. У 2021-м і 2022-м яна даходзіла да фіналу, але прайграла Эшлі Барці і Ізе Швентэк адпаведна.

У паўфінале Сабаленка згуляе з пераможцай пары Каралін Гарсія – Анастасія Патапава.