Усе навіны

Расійская тэнісістка Касаткіна: «Разумею, што ўкраінскія спартсмены не ціснуць рукі з-за вайны»

1 траўня 2023, 12:11

8 ракетка свету Дар'я Касаткіна пракаментавала рашэнне Лесі Цурэнкі (№77 WTA) не ціснуць ёй руку пасля іх матчу на WTA 1000 у Мадрыдзе.

«Я разумею, што яны (украінскія спартсмены – заўв.) не ціснуць рукі з-за вайны, і разумею, праз што яны праходзяць. Яны нават не могуць прыехаць да сябе дадому паміж турнірамі», – сказала Касаткіна.

Нагадаем, 30 красавіка тэнісісткі згулялі паміж сабой у трэцім крузе турніру. Перамогу атрымала Касаткіна, выйграўшы абодва сэты – 6:4, 6:2.

Леся пяты раз згуляла супраць Касаткінай і пацярпела трэцяе паражэнне. Іх папярэдняя сустрэча адбылася ў 2018 годзе.