Усе навіны

Сабаленка пра парны тэніс: «Давялося адмовіцца на карысць адзіночцы. Мы не маладзеем з кожным годам»

12 траўня 2023, 18:32

Беларуска Арына Сабаленка расказала пра тое, чаму не плануе вяртацца ў парны тэніс.

– Я ў прынцыпе гуляла ў пары, нават першай ракеткай свету была. Гульня ў пары вельмі дапамагае ў адзіночцы, але зноў-такі, калі больш фокусаў адзіночцы, цяжка гуляць і тое, і тое.

Таму я і не гуляю больш пары, таму што сілы не бязмежныя. На жаль, мы не маладзеем з кожным годам.

Я люблю парны тэніс, але прыйшлося адмовіцца на карысць адзіночцы і больш займацца аднаўленнем у вольны час, – сказала Сабаленка.