Усе навіны

Леся Цурэнка: «WTA і МАК глядзяць на спорт толькі з пункту гледжання чалавечых правоў расіян і беларусаў і ігнаруюць парушэнні правоў украінцаў»

25 траўня, 20:29

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка пракаментавала пазіцыю МАК і WTA наконт вайны.

«Я была настолькі ў шоку, калі год таму кіраўнік WTA Стыў Сайман сказаў нам, што калі нейкі гулец выкажа сваю падтрымку вайне, гэтага чалавека дыскваліфікуюць.

Потым праз год ён мяняе сваё стаўленне на «гэта нармальна падтрымліваць вайну». Гэта мяне вельмі шакавала і збянтэжыла.

Я проста ўявіла, што было б, калі б я згуляла матч супраць Сабаленкі на цэнтральным корце. Тады такія людзі, як Сайман, скажуць на зборы спартыўных кіраўнікоў: «Вы ведаеце, яны гулялі адзін супраць аднаго, усё нармальна».

У мяне такое адчуванне, што МАК выкарыстоўвае тэніс як своеасаблівы мост, каб сказаць, што тэніс – гэта добра, яны гуляюць адзін супраць аднаго, і няма праблем. Яны жадаюць выкарыстаць гэта ў сваім рашэнні па Алімпіядзе.

Але гэта вялікая праблема. Украінцам вельмі цяжка гуляць супраць Расіі і Беларусі па многіх прычынах.

WTA і МАК глядзяць на спорт толькі з пункту гледжання чалавечых правоў расіян і беларусаў і ігнаруюць парушэнні правоў украінцаў», – сказала Цурэнка.