Усе навіны

Світоліна пра таемную прэс-канферэнцыю Сабаленкі: «Гэта не мая справа»

3 чэрвеня, 08:14

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№192 WTA) адрэагавала на тое, што беларуска Арына Сабаленка (№2 WTA) правяла таемную прэс-канферэнцыю на «Ралан Гарос».

«З майго боку складана сказаць, бо я правяла на корце некалькі гадзін. Нічога не бачыла з гэтага, з яе сітуацыі.

Гэта яе выбар. Так, мне складана меркаваць, і ў мяне літаральна не было часу паглядзець, што адбылося за межамі корта. Але я думаю, што гэта не мая справа», - сказала Світоліна.