Усе навіны

Расійскі тэнісіст Хачанаў пра вайну ва Украіне: «Не хачу тут казаць пра палітыку, я ў ёй дрэнна разбіраюся»

3 чэрвеня, 09:31
1

Расійскі тэнісіст Карэн Хачанаў (№ 11 ATP) адказаў на пытанні карэспандэнткі Tribuna.com у Парыжы Дар'і Мешчараковай пра вайну ва Украіне падчас прэс-канферэнцыі.

– Я б хацела спытаць вас аб расійскіх спонсарах. Вы сказалі, што для Уімблдона адмовіліся ад расійскіх фундатараў. Але ў верасні вы былі госцем на медыяпадкасце ВТБ. Гэта было ваша апошняе супрацоўніцтва з гэтым спонсарам ці вы адмовіліся ад яго спецыяльна для Уімблдона?

– Так, што тычыцца ВТБ, гэта было да канца мінулага года. Гэта было адно з апошніх мерапрыемстваў, якія мы ладзілі. Цяпер 2023 год, таму афіцыйна мы не працягнулі супрацоўніцтва, і мне няма чаго хаваць.

– У мінулым годзе ў Сербіі ў вас была вельмі жорсткая размова з Андрэем Рублёвым аб вайне ва Украіне. Дык скажыце, як вы думаеце, хто вінаваты ў тым, што многія ўкраінскія тэнісісты не могуць гуляць у тэніс, таму што ў краіне знішчана столькі спартыўных збудаванняў?

– Пра што я з ім спрачаўся?

– Вы мелі размову, проста прыватную размову, але людзі бачылі, што ў вас вельмі жорсткая прыватная размова наконт гэтай вайны.

– Адно пытанне, адкуль вы даведаліся, пра што мы казалі?

– Гэта я вас пытаю, пра што вы казалі?

– Але гэта наша прыватная размова. Я не хачу дзяліцца тым, што мы казалі.

– І другая частка пытання. Як вы думаеце, хто вінаваты ў тым, што многія ўкраінскія тэнісісты не могуць гуляць у тэніс, таму што так шмат спартыўных збудаванняў разбурана?

– Мой адказ будзе вельмі кароткім. Я спартсмен, я не палітык. Не хачу тут казаць пра палітыку, таму што, па-першае, я ў ёй дрэнна разбіраюся. Па-другое, гэта не мая праца. Я гуляю ў тэніс, я спартосмен. Я не хачу нават звязвацца з гэтым.

– Я чалавек з Данбаса, які таксама не з’яўляецца палітыкам, але двойчы губляў дом. Я хацела б ведаць ваша меркаванне.

– Мне вельмі прыкра. Вельмі дрэнна быць на вашым месцы. Я сумленны з вамі. Я не хачу казаць пра гэта.

– Добра дзякуй.

– Спадзяюся, вы разумееце маю пазіцыю, – сказаў Хачанаў.