Усе навіны

Аўтарка пытанняў пра Лукашэнку і вайну да Сабаленка пра яе таемную прэс-канферэнцыю: «Пацучыная. Каля 20 журналістаў сказалi мне, што «Ралан Гарос» прабівае дно»

4 чэрвеня, 11:28
1

Аўтарка пытанняў пра Лукашэнку і вайну да Арыны Сабаленка, украінская журналістка Tribuna.com Дар'я Мешчаракова падзялілася меркаваннем пра закрытаю прэс-канферэнцыю беларускай тэнісісткі.

– Закрытая прэс-канферэнцыя Сабаленкi для лаяльных журналістаў. Як пра яе даведаліся іншыя вашыя калегі?

– Гэта была пацучыная прэс-канферэнцыя. Мы яе чакалі, а нам хлусілі, што чакаюць згоды спартсменкі, для якой гэта наогул абавязак. Увогуле, журналісты хадзілі па прэс-цэнтры, чакалі Сабаленка. А потым убачылі транскрыпцыю яе адказаў на нечыя пытанні. У той момант, калі шчыра, усе проста афігелі, былі рэальна ў шоку. Ніхто не зразумеў, што адбылося, хто быў на прэс-канферэнцыі, паводле якога прынцыпу туды адбіралі. Натуральна, журналісты пачалі абурацца, што гэта цэнзура.

– Гэта значыць, вы да гэтага часу не ведаеце, якія СМІ былі прадстаўлены на гэтай таемнай прэс-канферэнцыі?

– Ніхто не ведае. І ніхто не разумее, чаму многіх журналістаў проста адрэзалі ад зносін з Сабаленка. Мы ж не слугі, якія чакаюць каралеву. Гэта быў скандал! Да мяне падышлі каля 20 журналістаў, каб сказаць, што «Ралан Гарос» проста прабівае дно.

– Стаўленне СМІ да тэнісістцы пасля гэтага памяняецца?

– Многія былі злыя, абураліся. Але, на жаль, ёсць журналісты, якія ўсё роўна будуць потым ціснуць на тое, што тэніс па-за палітыкай, –расказала Мешчаракова.