Усе навіны

Экс-тэнісістка Эверт: «Цалкам падтрымліваю рашэнне Сабаленка не рабіць традыцыйныя прэс-канферэнцыі»

6 чэрвеня, 16:32

Каментатарка «Еўраспорту», у мінулым тэнісістка, Крыс Эверт падтрымала адмову Арыны Сабаленка (WTA №2) даваць прэс-канферэнцыю на «Ралан Гарос».

Эверт пракаментавала рашэнне Сабаленка падчас яе матча з украінкай Элінай Світолінай.

«Цалкам падтрымліваю рашэнне Сабаленка не рабіць традыцыйныя прэс-канферэнцыі. Яна адказвала на гэтыя пытанні так шмат разоў», – сказала Эверт.

Нагадаем, што Сабаленка перамагла Світоліну ў 1/4 фіналу «Ралан Гарос».