Усе навіны

Украінка Світоліна: «Чаму Осаку аштрафавалі за пропуск прэс-канферэнцыі, а Сабаленка – не?»

6 чэрвеня, 20:49

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№192 WTA) адрэагавала на пропуск Арынай Сабаленка (№2 WTA) 2 прэс-канферэнцый на «Ралан Гарос».

«Безумоўна, я лічу, што ўсе павінны быць роўнымі. Напрыклад, чаму Наомі [Осаку] аштрафавалі, а на гэты раз няма штрафу для гульца, які прапускае прэс-канферэнцыю? Калі б Наомі тады не аштрафавалі, сітуацыя была б іншай. Але ўсе мусяць быць роўнымі.

Я таксама сутыкнулася з цяжкасцямі, мне таксама задавалі складаныя пытанні, напрыклад, пра Новака [Джокавіча] і яго заявы пра Косава. Я не хаваюся.

У мяне жорсткая пазіцыя, я яе выказваю. І не хачу нікому падабацца, змяняючы свае перакананні і наймацнейшую пазіцыю для маёй краіны», – сказала Світоліна.