Усе навіны

Сасновіч упершыню ў сезоне выйграла два матчы запар

14 чэрвеня, 20:05

14 чэрвеня ў матчы другога круга турніру WTA-250 у Хертагенбошы беларуска Аляксандра Сасновіч перайграла бельгійку Грэт Мінен (6:2, 4:6, 6:3). Сасновіч упершыню ў сезоне выйграла два матчы запар.

Напярэдадні яна абыграла Лукрэцыю Стэфаніні з Італіі (6:0, 6:3).

У матчы трэцяга круга турніру Сасновіч сустрэнецца з пераможцай пары Паліна Кудэрметава – Людміла Самсонава. Паядынак пройдзе 16 чэрвеня.