Усе навіны

Сабаленка намінаваная на прэмію ESPY 2023 у катэгорыі «Найлепшы гулец у тэніс»

22 чэрвеня, 14:25

Арына Сабаленка ўвайшла ў лік намінантаў на прэмію ESPY 2023 у катэгорыі найлепшы гулец у тэніс.

Акрамя беларускай тэнісісткі, на ўзнагароду прэтэндуюць іспанец Карлас Алькарас, серб Новак Джокавіч і полька Іга Швёнтак.

Цырымонія ўручэння адбудзецца ў тэатры «Долбі» ў Лос-Анджэлесе 13 ліпеня ў 3:00 па беларускім часе.