Усе навіны

ATP удвая скароціць штраф арганізатарам «Уімблдона» за нядопуск расіян і беларусаў на турнір у 2022-м

26 чэрвеня, 00:48

ATP зменшыць у два разы штраф у памеры 1 мільёна долараў, які Асацыяцыя лаўн-тэнісу (LTA) заплаціла за нядопуск расіян і беларусаў на «Уімблдон» і іншыя травяныя турніры ў Вялікабрытаніі ў 2022 годзе.

Таксама асацыяцыя больш не пагражае LTA пазбаўленнем сяброўства і аднавіла яе права голасу.

ATP верне 500 тысяч долараў пасля летніх брытанскіх турніраў, якія пройдуць з 3 па 16 ліпеня. У іх расіяне і беларусы ўжо могуць прымаць удзел.

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) у лютым таксама пагадзілася скараціць штраф у два разы.