Усе навіны

Вазняцкі вяртаецца ў тэніс

30 чэрвеня, 09:28

Экс-першая ракетка свету Каралін Вазняцкі аднаўляе кар'еру.

Каралін ужо атрымала wild card для ўдзелу ў US Open 2023.

Вазняцкі завяршыла кар'еру пасля Australian Open 2020. Пасля гэтага яна нарадзіла 2 дзяцей: дачку Алівію і сына Джэймса.

«За апошнія тры гады па-за гульнёй мне ўдалося нагнаць страчаны час са сваёй сям'ёй, я стала мамай і цяпер у мяне двое цудоўных дзяцей, за што я вельмі ўдзячная.

Але ў мяне ўсё яшчэ ёсць мэты, якіх я хачу дасягнуць. Я хачу паказаць сваім дзецям, што вы можаце дасягнуць сваёй мары незалежна ад узросту.

Мы ўсёй сям'ёй вырашылі, што для мяне надышоў час вяртацца. Не магу дачакацца гэтага моманту», – напісала Вазняцкі на сваёй старонцы ў інстаграме.