Усе навіны

Сасновіч, Азаранка і Шымановіч даведаліся сyперніц у першым крузе парнага разраду Уімблдона

3 ліпеня, 13:47

Сталі вядомыя пары першага круга Уімблдона-2023. Беларуска Ірына Шымановіч у пары з грузінкай Аксанай Калашнікавай сустрэнуцца з Енай Шыбахарай і Сюко Ааямай з Японіі.

Вікторыя Азаранка ў тандэме з Хадад Майя з Бразіліі згуляюць з іспанкай Крысцінай Буча і японкай Макота Ніноміі.

Аляксандра Сасновіч у дуэце з расіянкай Камілай Рахімавай згуляюць з прадстаўніцамі ЗША Кока Гаўф і Джэсікай Пегулай.

Паядынкі запланаваны на 5 ліпеня.