Усе навіны

Расійскі тэнісіст Рублёў: «Уімблдон» рашэннем не дапусціць расіян і беларусаў зрабіў толькі горш сабе»

3 ліпеня, 21:36

Расійскі тэнісіст Андрэй Рублёў (№7 АЦР) падзяліўся меркаваннямі пра рашэнне «Уімблдона» летась забараніць удзельнічаць у турніры расіянам і беларусам.

«Мы размаўлялі з «Уімблдонам» у мінулым годзе, думаю, маглі б знайсці рашэнне.

Калі мы сапраўды жадаем дапамагчы ці зрабіць тое, што лепш для тэніса і людзей, лічу, былі лепшыя варыянты - не проста забараніць гуляць. Бо розніцы не было. Яны зрабілі толькі горш сабе», – сказаў Рублёў.