Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Я Азаранцы і Сабаленцы рукі не пацісну»

28 ліпеня, 18:32
1

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша пракаментаваў словы украінскай тэнісісткі Эліны Світолінай да міжнародных спартыўных федэрацый наконт рашэння ўкраінскіх спартсменаў не ціснуць рукі беларусам і расіянам.

«Беларускі, з якімі спаборнічае Світоліна – гэта Азаранка і Сабаленка. Пацікаўцеся гісторыяй іх узаемаадносін з дыктатарам [Аляксандрам Лукашэнкам] і ўвільваннямі па пытанні вайны.

Я і сам Азаранцы і Сабаленцы рукі не пацісну», – напісаў Навоша.

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) вырашыла дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.