Усе навіны

Світоліна абыграла расіянку Касаткіну ў другім крузе турніру WTA 500 у Вашынгтоне. У першым была абыграна Азаранка

2 жніўня, 22:53

Сёння, 2 жніўня, украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№27 WTA) падолела расейку Дар'ю Касаткіну (№11 WTA) у другім коле турніру WTA 500 у Вашынгтоне.

Матч працягваўся 1 гадзіну і 37 хвілін. Світоліна 1 раз падала навылёт, здзейсніла 4 падвойныя памылкі і выкарыстала 4/9 брэйкпойнтаў.

Да гэтага тэнісісткі правялі паміж сабой 8 матчаў, перамогу ў якіх атрымлівала ўкраінка.

Апошні матч адбыўся ў рамках 1/8 фіналу «Ралан Гарос-2023»- Світоліна перамагла ў двух сэтах.

На старце турніру Эліна адолела беларуску Вікторыю Азаранку (7:6, 6:4), Дар'я перамагла Элізу Мертэнс (6:3, 7:5).

У чвэрцьфінале Эліна сустрэнецца з пераможцай матчу паміж Джэсікай Пегулай і Пейтан Стэрнс.