Усе навіны
Video

Украінка Занеўская, якая выступае за Бельгію, не паціснула руку Сабаленка на US Open

30 жніўня, 10:15

Бельгійская тэнісістка Марына Занеўская (№112 WTA) не паціснула руку беларускe Арыне Сабаленка (№2 WTA) пасля паражэння на старце US Open – 3:6, 3:6.

Украінка Занеўская з 2016 года пачала выступаць у складзе Бельгіі. Сабаленка чакала яе ля сеткі, але Марына праігнаравала сваю саперніцу.

Занеўская абвясціла, што завершыць кар'еру пасля US Open з-за хранічнай траўмы спіны.