Усе навіны

Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу на 5-м ТБШ запар

5 верасня, 08:06

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу US Open абыграла расіянку Дар'ю Касаткіну (6:1, 6:3).

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал на пятым турніры «Вялікага шлема» запар. У Нью-Ёрку яна зрабіла гэта трэці раз запар. Усяго Сабаленка 7-ы раз дабралася да чвэрцьфіналу ТБШ.

У чвэрцьфінале турніру яна згуляе з Цыньвэнь Чжэн з Кітая.

Нагадаем, па выніках US Open Сабаленка ўзначаліць рэйтынг WTA.