Усе навіны

Арына Сабаленка: «Я паказваю выдатны тэніс. Але заўсёды ёсць што паляпшаць і дапрацоўваць»

5 верасня, 20:47

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над Дар'яй Касаткінай.

– Арына, ці задаволеныя сваёй гульнёй?

– Думаю, я паказваю выдатны тэніс. Але заўсёды ёсць што паляпшаць і дапрацоўваць з кожным матчам. Але я дакладна задаволеная сваім узроўнем гульні.

– Як вы даведаліся, што сталі першай ракеткай? Учора ўвечары ці раніцай?

– Сёння раніцай даведалася, адкрыла тэлефон і такая – хлопцы, у мяне сёння матч, трэба справы рабіць. Дзякуй вам усім за падтрымку і паведамленні. Я пра іх не прасіла, таму што стараюся трымаць канцэнтрацыю на гульні, Не хачу адцягвацца на навіны. Я толькі цяпер усім адказала. Але прыемна было так прачнуцца.

– Што рабілі, каб не страціць канцэнтрацыю?

– Нічога асаблівага, проста прытрымлівалася плана на гульню. Што трэба зрабіць, каб выйграць. Старалася канцэнтравацца на сабе і сваёй гульні і ні пра што іншае не думаць. Рада, што ўсё атрымалася, што змагла захоўваць канцэнтрацыю з пачатку і да канца і выйграць у двух сэтах, – сказала Сабаленка.