Усе навіны

Джокавіч 47-ы раз выйшаў у паўфінал турніру Вялікага шлема. Гэта рэкорд адкрытай эры ў мужчын

6 верасня, 17:25

Другая ракетка свету Новак Джокавіч у 1/4 фіналу US Open выйграў у амерыканца Тэйлара Фрыца (ATP №9) – 6:1, 6:4, 6:4.

Дзякуючы гэтай перамозе серб 47-ы раз у сваёй кар'еры выйшаў у 1/2 фіналу турніру серыі Вялікага шлема, устанавіўшы аднаасобны рэкорд адкрытай эры ў спаборніцтвах мужчын.

Акрамя Новака, найбольш выхадаў у паўфінал ТВШ маюць у актыве наступныя тэнісісты:

2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) – 47

3. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 46

4. Джымі Конарс (ЗША) – 31

5. Іван Лэндл (Чэхаславакія) – 28

У паўфінале US Open 2023 Джокавіч згуляе з амерыканцам Бэнам Шэлтанам (ATP №47).