Усе навіны

Чжэн пра Сабаленку: «У яе адна з самых хуткіх падач у туры. Па хуткасці блізкая да мужчынскай»

7 верасня, 21:52

Кітаянка Цыньвэнь Чжэн падзялілася меркаваннем аб матчы з беларускай тэнісісткай Арынай Сабаленкай (1:6, 4:6) у 1/4 фіналу US Open.

– У яе адна з самых хуткіх падач у туры. Па хуткасці блізкая да мужчынскай.

Так што гэта добрая тактыка – адысці далей і прымусіць яе гуляць, прымаць глыбей. Паміж яе падачай і падачамі іншых дзяўчынак занадта вялікая розніца. Так што я не ў кожным матчы так прымаю, як мужчыны.

Прыём і першыя ўдары пасля яго. Трэба знайсці высокага хлопца, які будзе супраць мяне падаваць, каб я развівала рэакцыю. Гэта стане ключом да перамогі над такімі тэнісісткамі, як Сабаленка, у якіх магутная падача.

У шматлікіх дзяўчынак таксама добрыя падачы. Калі я хачу іх абыгрываць, мне патрэбен добры рытм і першыя ўдары. І трэба паднімаць працэнт першай падачы. Я ведаю, што ў мяне ўжо ёсць хуткасць, а зараз патрэбен і працэнт.

Падчас розыгрышаў я адчуваю сябе даволі камфортна. Магчыма, хацелася б крыху часцей выходзіць да сеткі, – сказала Чжэн.