Усе навіны

Сабаленка стала 8-й тэнісісткай, якая ўзначаліла рэйтынг WTA у адзіночным і парным разрадах

12 верасня, 16:23

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка 11 верасня стала першай ракеткай свету. У 2021-м яна размяшчалася на першым месцы ў парным разрадзе.

Сабаленка стала восьмай тэнісісткай, якая змагла ўзначаліць рэйтынг WTA у адзіночным і парным разрадах.

Раней гэта рабілі: Марціна Наўрацілава, Аранта Санчэс-Вікарыа, Марціна Хінгіс, Ліндсей Дэвенпарт, Кім Клейстэрс, Серэна Уільямс і Вінус Уільямс.