Усе навіны

Смольская – Сабаленка, якая стала першай ракеткай свету: «Вялікае дасягненне, неверагодна!»

12 верасня, 19:05

Беларуская біятланістка і падпісантка прарэжымнага ліста Дзінара Смольская павіншавала Арыну Сабаленка з заняццем першага радка сусветнага рэйтынгу.

«Неверагодна! Заслужана! Арына, віншую цябе і ўсю тваю каманду з гэтым Вялікім дасягненнем!», – напісала Смольская.