Усе навіны

Надаль пра магчымае завяршэнні кар’еры ў 2024-м: «Хто ведае, раптам маё цела ачуняе, і я адчую сябе поўным энергіі, каб працягваць?»

19 верасня, 10:22

22-разовы пераможца турніраў серыі Grand Slam Рафаэль Надаль паведаміў, што, магчыма, не завершыць прафесійныя выступы ў 2024 годзе, нягледзячы на тое, што ён сам намякаў на такі сцэнар тыдзень таму.

«Хто ведае, раптам маё цела паправіцца, і я адчую сябе моцным і поўным энергіі, каб працягваць? Як толькі я даведаюся адказ, я падзялюся ім. Я жыву штодня.

Спадзяюся, што на працягу двух месяцаў, прыкладна ў сярэдзіне лістапада, я змагу даць выразны адказ на пытанне: «Дзе я? Як я? Як прагрэсіруе траўма?» Я трэніруюся па 40 хвілін на дзень тройчы на тыдзень і шмат працую ў мацоўні», – сказаў Надаль.

37-гадовы іспанец траўмаваўся ў студзені 2023 года на Australian Open. У чэрвені ён перанёс аперацыю на левым сцягне.