Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Умовы надвор'я няпростыя. Але я павінна знайсці спосаб перамагчы»

20 верасня, 12:25

Вікторыя Азаранка распавяла пра свае чаканні ад турніру ў Гвадалахары.

«Я ўжо казала раней, Умовы надвор'я няпростыя. Але я павінна знайсці спосаб перамагчы. Турнір доўгі.

Ці адчуваю я, што ў мяне ёсць шанец выйграць турнір? Я заўсёды ўпэўненая, што ў мяне ёсць шанец, дзе б я не гуляла, інакш навошта я тут? Але я дакладна ведаю, што да поспеху трэба ісці паступова, крок за крокам, змагаючыся за кожнае ачко, кожны гейм, выйграваючы кожны асобны матч», – сказала Азаранка.