Усе навіны

Арына Сабаленка: «Ведаю, што я прадстаўляю ўвесь жаночы тэніс. Гэта вялікая адказнасць. Аднак для мяне нічога не змянілася»

29 верасня, 16:11

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб тым, што для яе змянілася пасля таго, як яна стала першай ракеткай свету.

– Я па-ранейшаму матываваная на тое, каб і надалей дабівацца важных вынікаў. Не мае значэння, як цяжка мне было дабрацца да вяршыні. Я не збіраюся паслабляцца і губляць жаданне.

Жадаю скончыць сезон найлепшай тэнісісткай света і як мага даўжэй заставацца першай. Калі я дамагаюся сваёй мэты, я адразу стаўлю новыя. Гэта мяне захоплівае, таму хачу паказаць найлепшы вынік на турніры ў Пекіне.

Для мяне гэта новая сытуацыя. Я ведаю, што зараз я прадстаўляю ўвесь жаночы тэніс. Гэта вялікая адказнасць. Аднак для мяне нічога не змянілася, – сказала Сабаленка.