Усе навіны

Арына Сабаленка: «Рада, што выйграла ў Бултар. Гэта было па-сапраўднаму цяжка»

3 кастрычніка, 10:48

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб матчы з Кэйці Бултар (7:5, 7:6) у другім крузе турніру ў Пекіне.

– Матчы з Кэйці заўсёды атрымліваюцца выдатнымі. Яна сапраўды неверагодны гулец. Вельмі радая, што выйграла гэты матч. Гэта было па-сапраўднаму цяжка. Калі я была ў Пекіне ў мінулы раз, нас падтрымлівала не так шмат гледачоў. Дзякуй ім вялікі, што прыйшлі, – сказала Сабаленка.

У трэцім крузе турніру Сабаленка сустрэнецца з 36-й ракеткай свету прадстаўніцай Італіі Ясміне Пааліні.