Усе навіны

Сабаленка падпісала ліст топ-20 тэнісістак да WTA з патрабаваннямі павялічыць заробак і палепшыць умовы спаборніцтваў

31 кастрычніка, 13:04

Паводле інфармацыі The Athletic беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падпісала ліст топ-20 тэнісістак да WTA.

Тэнісісткі запатрабавалі неадкладна разгледзець іх патрабаванні аб павышэнні заработнай платы, больш гнуткім графіку работы, больш устойлівым да фізічных і псіхічных нагрузак, пашыранай сістэме догляду за дзецьмі і афіцыйным прадстаўніцтве ў Савеце гульцоў WTA ад уласнай незалежнай арганізацыі гульцоў – Асацыяцыі прафесійных тэнісістаў (PTPA), адным з заснавальнікаў якой у 2020 годзе стаў Новак Джокавіч.

Спіс патрабаванняў таксама ўключае гарантаваны заробак:

- для топ-100 - 500 тысяч долараў;

- №101-№175 - 200 тысяч долараў;

- №176-№250 - 100 тысяч долараў.