Усе навіны

Коры Гаўф: «Думаю, я даказала, што здольная гуляць супраць і перамагаць лепшых»

6 лістапада, 09:56

Амерыканка Коры Гаўф падвяла вынікі сезона, які завяршыўся для яе паразай ад Джэсікі Пегулы ў ½ фіналу Выніковага турніру ў мексіканскім Канкуне.

«Думаю, я даказала, што здольная гуляць супраць і перамагаць найлепшых.

Апошнія некалькі дзён былі цяжкія псіхалагічна, але я думаю, што спрабавала зрабіць усё магчымае, каб справіцца з гэтым.

Увогуле, я думаю, што самы вялікі ўрок, які я вынесу з гэтага сезона – не варта занадта моцна перажываць праз паразы ці адной часткі сезона. Бо ўсё можа абярнуцца зусім па-іншаму.

Магчыма, у наступным сезоне будзе перыяд, калі я буду гуляць не так добра, і гэта непазбежна. У кожнага гульца бываюць такія перыяды. Я пастараюся не зацыклівацца на гэтым і пераадолець яго, таму што зразумела, што здольная на гэта.

Спадзяюся, калі ў наступным годзе падобнае адбудзецца – я не буду занадта дакараць сябе за гэта», – сказала Гаўф.