Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Мне не важная статыстыка, колькі разоў я выйграла турнір. Я адчуваю, што гэта пустая трата часу»

30 снежня, 20:45

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла, як ставіцца да таго, што стала другой спартсменкай, якая выйграла Brisbane International тройчы.

«Я пра гэта не думала. Мне не важная падобнага роду статыстыка. Я адчуваю, што гэта пустая трата часу.

Вядома, я прыязджаю сюды з мэтай перамагчы. Але я думаю пра перамогу ў кожным канкрэтным матчы», – сказала Азаранка.