Усе навіны
Вiдэа

Астапенка ў матчы з Азаранка – суддзі: «Ты сляпая, сапсавала мне гульню. Я ніколі гэтага не забуду»

5 студзеня, 16:16

Латвійская тэнісістка Алена Астапенка падчас матча 1/4 фіналу турніру ў Брысбене з беларускай Вікторыяй Азаранка (3:6, 6:3, 5:7) уступіла ў канфлікт з суддзёй.

Пры ліку 4:4 у трэцім мяч зачапіў трос пасля прыёму Астапенкі і ўпаў на бок Азаранкі. Беларуска адбіла мяч, выйграла гейм і павяла. Спартсменка з Латвіі палічыла, што пасля дотыку сеткі быў падвойны адскок.

– Ты сляпая, здзяйсняеш так шмат памылак. Я не хачу, каб ты яшчэ хоць раз прысутнічала на маім матчы. Ты ніколі не будзеш на маім матчы. Ты сапсавала мне гульню. Я ніколі гэтага не забуду. Ніколі, – сказала Астапенка.