Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Пасля нараджэння дзіцяці я стала нашмат мацней фізічна. Цела стала больш жаноцкае»

16 студзеня, 13:04

Беларуска Вікторыя Азаранка прыгадала сваё вяртанне ў тур пасля нараджэння дзіцяці.

Экс-першая ракетка свету нарадзіла сына ў снежні 2016-га і ў чэрвені 2017-га ўжо аднавіла выступленні.

– Адна з гісторый гэтага Australian Open – вяртанне тэнісістак, якія сталі мамамі. Успомніце сваё вяртанне, што было самым складаным і наадварот, што натхняла ў той момант?

– Мне задавалі блізкія і сябры гэтае пытанне, як я сябе адчувала па вяртанні. Мой першы турнір быў на Мальёрцы, і мне тады яшчэ трэба было спыняць грудное гадаванне. Гэта быў вельмі цікавы баланс.

На першым турніры для мяне было вельмі складана прапускаць гэтыя моманты, даваць сабе больш часу на спорт, з'язджаць на больш працяглы час. Але ў плане тэніса і фізікі я сябе адчувала вельмі добрае. І мой узровень паднімаўся ад матчу да матчу.

Вядома, складана сказаць, што было б пасля, але склаліся абставіны, што мне прыйшлося на час спыніцца. Але ў мяне заўсёды ёсць унутранае пытанне, а як бы далей прайшло маё вяртанне.

Мне заўсёды здавалася, што па вяртанні я стала нашмат мацней фізічна. Я страціла шмат вагі, і з таго моманту ў мяне адужэла цела, стала больш жаноцкае, чым перад нараджэннем дзіцяці, – сказала Азаранка.