Усе навіны

У другім раундзе Australian Open Сабаленка згуляе з 16-гадовай Фругвіртавай, Азаранка – з Таусан

16 студзеня, 13:15

Сталі вядомыя суперніцы беларускіх спартовак па другім раундзе Australian Open. Другая ракетка свету Арына Сабаленка згуляе з 16-гадовай прадстаўніцай Чэхіі Брэндай Фругвіртавай (WTA 107). Матч пройдзе днём 17 студзеня.

Суперніцай Вікторыі Азаранкі (23) стане 21-гадовая датчанка Клара Таўсан (96). Паядынак запланаваны на 18 студзеня.