Усе навіны

Сабаленка ўпершыню ў матчы WTA не аддала ніводнага гейма суперніцам

19 студзеня, 08:10

19 студзеня беларуска Арына Сабаленка ў матчы 1/16 фіналу Australian Open разграміла ўкраінку Лесю Цурэнку (6:0, 6:0).

Беларуска другі раз у кар'еры выйграла матч, не аддаўшы ні гейма. Першы здарыўся ў 2015 годзе на «Ф'ючэрсе» ITF. У гульнях WTA Сабаленка ўпершыню не прайграла ніводнага гейма.

Усяго ў 2024 годзе яна выйграла ўжо пяты сэт, не аддаўшы ніводнага гейма. Сабаленка 11-ы раз выйшла ў другі тыдзень турніру «Вялікага шлема» і зрабіла гэта на шостым ТБШ запар.

У 18 фіналу турніру Сабаленка згуляе з Амандай Анісімавай.