Усе навіны

Украінка Цурэнка пра непаціснутую Сабаленка руку: «Гэта яшчэ адзін напамін пра тое, што ідзе вайна»

19 студзеня, 10:15

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка (№33 WTA) адказала на пытанне пра тое, чаму не паціснула руку беларусцы Арыне Сабаленка (№2 WTA) пасля разгромнай паразы ў трэцім крузе Australian Open.

– Магу я спытаць вас пра тое, што вы не паціснулі ёй руку пасля матча?

– Вам усё яшчэ складана гэта зразумець? Гэта нашая нацыянальная пазіцыя. Я магу, калі хочаце, растлумачыць вам як гэта.

Вядома, гэта складана зразумець тым, хто не з'яўляецца часткай краіны, якая зараз знаходзіцца ў стане вайны. Мне падаецца, што гэта правільны ўчынак. Гэта яшчэ адзін напамін пра тое, што ў маёй краіне ідзе вайна.

Так, як я ўжо сказала, гэта вельмі цяжка растлумачыць. Вы проста павінны адчуць тое, што я адчуваю. І ў вас не ўзнікне такіх пытанняў да мяне, калі вы апынецеся на маім месцы. Ведаеце, я раблю гэта для Украіны і лічу, што гэта правільна, – сказала Цурэнка пасля матча.

Падчас матча з Сабаленка Цурэнка не змагла адыграць ніводнага гейма.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.