Усе навіны

Азаранка стала другой тэнісісткай старэйшай за 33 гады, якая выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

20 студзеня, 11:25

20 студзеня беларуская тэнiсiстка Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу Australian Open абыграла Ален Астапенка (6:1, 7:5).

34-гадовая Азаранка стала другой тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду Australian Open ва ўзросце 33 і больш гадоў. Першай была амерыканка Серэна Уільямс, якая рабіла гэта пяць разоў, апошні – ва ўзросце 39 гадоў.