Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Не думаю, што фанатам таксама хочацца сядзець да трох гадзін ночы. Медыя задаюць неправільныя пытанні»

20 студзеня, 13:20

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала праблемы з раскладам на Australian Open.

– Віка, дазвольце вярнуцца на два дні таму, калі вы выйшлі на корт у 22:55, а Мядзведзеў дайграў у 4 раніцы. Ці павінны Australian Open і US Open змяніць нешта, каб пазбегнуць падобных сітуацый, і якім вы бачыце гэтае рашэнне?

– Павінны. Я гавару пра гэта ўжо не ведаю колькі часу. Хаця б змаглі памяняць правілы на турнірах WTA і АТР. Усё роўна было вельмі цяжка, таму што ATP не да канца прыняла нашыя рэкамендацыі.

Але ўсё роўна прагрэс у гэтым плане. Будзе хоць нейкая структура арганізацыі раскладу, бо быў поўны хаос у мінулым годзе.

Пытанне пра расклад – больш шматграннае, таму што матчы становяцца даўжэйшымі. Таму складана адказаць, ці зменіць нешта [ўкараненне дакладнай структуры]. Можа быць, палепшыць, але не выкараніць тую праблему, якая ў нас ёсць.

Доўгія матчы гуляюцца, і складаць расклад усё больш складана. На турнірах, дзе тры сэты, можна паставіць [вячэрнія] матчы замест 7:30 у 6:30. У пяцісэтавым фармаце нашмат складаней усё гэта задавальняць.

Трэба задаваць пытанні, як мы зможам насамрэч палепшыць расклад для ўсіх. Бо я не думаю, што фанатам таксама хочацца сядзець да трох гадзін ночы. Australian Open паспрабаваў пачаць турнір у нядзелю, каб было менш матчаў на два стартавыя дні. Але гэта абсалютна нічога не змяніла.

Мне падаецца, медыя задаюць няправільныя пытанні, пытаюцца ў арганізатараў, што палепшылася на Australian Open. Чаму не пытаюцца пра старт у нядзелю, якія нюансы былі ўключаны ў гэтае рашэнне?

Пытанні мала хто задае, потым пачынаюцца пытанні да гульцоў – вы лічыце, добра гэта ці дрэнна. Пытанні трэба задаваць іншыя і не толькі гульцам, – сказала Азаранка.