Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Брава, Арына! Проста цудоўна!»

27 студзеня, 15:45

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка павіншавала Арыну Сабаленку з перамогай на Australian Open.

«Брава, Арына! Проста цудоўна! Віншую цябе! Гэта цалкам заслужана», – напісала Азаранка.

Нагадаем, што Сабаленка стала першай тэнісісткай пасля Азаранкі, якой удалося выйграць турнір два гады запар.