Усе навіны

Трэнер Сабаленкі Дуброў: «Людзі вакол лёгка маглі сказаць, што Арына не тое, што нікчэмная, але нічога не даб'ецца»

13 лютага, 12:11

Трэнер Арыны Сабаленкі Антон Дуброў распавёў пра змены ў характары беларускі.

– Думаю, гэта адбывалася паступова. Таму што як толькі яна пачынала гуляць і пераходзіла на турніры WTA, людзі вакол лёгка маглі сказаць, што яна не тое, што нікчэмная, але нічога не даб'ецца: маўляў, яна бяздумная, у яе тупы тэніс, усё пабудавана на сіле. Арына гэта чула. Яна дзесьці магла прайграць і сказаць, што нічога не атрымліваецца. Але ў яе такі характар: нягледзячы ні на што, яна працягвала працаваць, але пры гэтым моцна сябе гнабіць. Думала, што калі прайграе матч, то яна дрэнны чалавек. Гэта, здаецца, уласціва многім: калі прайграеш, лічыш, што ўсё робіш няправільна. Эмацыйна цябе гэта бʼе. А калі выйграеш, быццам жыццё спазнаў і пара адкрываць свае курсы.

Яна лепш стала фільтраваць тое, што адбываецца па-за яе тэніса. Калі людзі неяк на яе дрэнна рэагуюць, яна да гэтага не ставіцца як да канца свету. Мы пра гэта не раз казалі: ты можаш не падабацца камусьці не таму, што ты дрэнны чалавек. Проста тэмбр голасу не падабаецца, не заходзіць. І ў цябе ўжо ўспрыманне дрэннае. І гэта нармальна. Яна ўжо не імкнецца да гэтага: «Палюбіце мяне». Хутчэй: «Ну, окей, а я вось такая», – сказаў Дуброў.