Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Я ганаруся, што магу быць побач з сынам і працягваць гуляць»

14 лютага, 08:51

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка расказала аб сваіх прыярытэтах пасля нараджэння дзіцяці.

– У юнацтве марыла толькі аб тым, каб узяць ТВШ і быць першай ракеткай. У мяне атрымалася.

Потым я хацела гуляць, каб паўтарыць гэтыя адчуванні. Але пасля нараджэння Леа прыярытэты крыху зрушыліся. Трэба было знайсці баланс, каб не адчуваць сябе вінаватай за страчаны час, але пры гэтым гуляць у тэніс.

Думаю, мне ўдалося яго знайсці праз разуменне, што мне хацелася б, каб Леа бачыў, як моцна я ўкладаюся ў працу. Для яго гэта найлепшы прыклад.

Я ганаруся, што магу быць побач з ім і працягваць гуляць. Ён бачыць, чым я займаюся, і гэта вельмі нас аб'ядноўвае, – сказала Азаранка.