Усе навіны
Video

Латвійка Астапенка не паціснула руку Азаранцы пасля матча ў Катары

15 лютага, 00:26

14 лютага беларуска Вікторыя Азаранка (WTA 31) перамагла латвiйку Алену Астапенку (WTA 11) у 1/8 фіналу турніру ў Катары.

Пасля завяршэння сустрэчы Астапенка не стала ціснуць руку тэнісістцы з Беларусі.

Адзначым, Астапенка нарадзілася ў Рызе ў сям'і ўкраінцаў. Шэраг украінскіх тэнісістак адмаўляецца ціснуць руку расійскім і беларускім суперніцам з-за вайны, працягваемай Расіяй ва Украіне з 24 лютага 2022 года з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.