Усе навіны

Сабаленка згуляе з харваткай Векіч у другім крузе турніру ў Дубаі

18 лютага, 20:23

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе з харваткай доннай Векіч на турніры WTA ў Дубаі. У 1/32 фіналу балканка, якая займае 27-е месца ў рэйтынгу WTA, у дзвюх партыях перамагла кітаянку Ван Сіньюй – 6:2, 6:4. Адзначым, што Сабаленка сустракалася з Векіч сем разоў і здабыла толькі дзве перамогі.