Усе навіны

Іга Свёнтак: «Узровень Сабаленкі высокі, з ёй даволі напружаныя матчы»

20 лютага, 11:17

Першая ракетка свету, полька Іга Cвёнтак падзялілася меркаваннем аб гульні Арыны Сабаленка і Алены Рыбакінай.

«Рыбакіна і Сабаленка гуляюць па-іншаму. Калі выходзіш на корт гуляць з імі, ты павінна быць гатова, у цябе павінна быць тактыка. Яны абедзве гуляюць вельмі інтэнсіўна.

Трэба быць увесь час засяроджанай і дазваляць ім дэманстраваць сваю гульню, бо інакш нічога не атрымаецца. Арына і Алена сапраўды добрыя. У нас заўжды даволі напружаныя матчы паміж сабой. Іх узровень высокі, і гэта добра», – сказала Свёнтак.