Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мяне ў Мадрыдзе ўсё задавальняе. Буду працягваць ісці да перамогі на турніры»

2 траўня, 10:39

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля матчу з Мірай Андрэевай (6:1, 6:4) падзялілася чаканнямі ад турніру ў Мадрыдзе.

– Я вельмі задаволеная ўзроўнем, на якім я гуляла сёння, і гэтай перамогай. Міра – вельмі моцны гулец, нягледзячы на тое што яна вельмі маладая.

Мяне тут усё цалкам задавальняе, і, спадзяюся, што буду працягваць ісці да перамогі на турніры, – сказала Сабаленка.