Усе навіны

У 2-м крузе Miami Open Сабаленка згуляе з Бадосай, Азаранка супраць Стэрнс

20 сакавіка, 09:00

Напярэдадні стартаваў турнір WTA-1000 Miami Open (прызавы фонд – 8,7 мільёна долараў). Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка пачнуць барацьбу за тытул з другога круга.

Вызначыліся іх суперніцы.

Азаранка сустрэнецца з 22-гадовай амерыканкай Пэйтан Стэрнс.

Сабаленка згуляе з 26-гадовай іспанкай Паўла Бадoса.