Усе навіны

Лапко пра Азаранку: «Гэта легенда. Па маштабе асобы можна параўнаць толькі з Мірным»

20 сакавіка, 18:29

Беларуская экс-тэнісістка Вера Лапко выказала сваё меркаванне пра Вікторыю Азаранку.

– Гэта легенда. Па маштабе асобы параўнаць можна толькі з Максам Мірным. Падкупляла, што Вікторыя заўсёды была энергічнай. Плюс яна вельмі разумны гулец. А яшчэ Азаранка закахана ў тэніс. Ну і чацвёртае: яна заўсёды шмат інвеставала ў сябе. Сачыла за здароўем, была выбарчая ў трэнерах. Так што для мяне зусім нядзіўна яе спартовае даўгалецце, – заявіла Лапко.